Хлусня ўвайшла ў звычку: у Віцебску старшыня суду назваў закрытае паседжанне адкрытым

23 ліпеня 2012 17:31  |  Палітыка

Віцебская абласная каардынатарка аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Таццяна Севярынец атрымала адказ на сваю запіс у кнізе скаргаў суду Кастрычніцкага раёна Віцебска.

 

У скарзе яна паведамляла, што ёй і іншым дэмактывістам Віцебска 4 ліпеня не далі патрапіць на адкрытае судовае паседжанне над актывістам Маладога Фронту Яўгенам Гуцалавым, затрыманым за агітацыю за Байкот. Калі актывісты спрабавалі даведацца пра час суду, суддзя Грабоўская заявіла ім, што нічога пра гэта не ведае. Але праз 20 хвілін яны выпадкова даведаліся, што справа Гуцалава разглядаецца ў кабінеце Грабоўскай, аднак на паседжанне іх не пусцілі.

 

Разам з тым у сваім адказе старшыня Кастрычніцкага раёну С.І.Ламака паведаміў, што суд над Яўгенам Гуцалавым распачаўся своечасова і ў адпаведнасці з заканадаўствам, а дэмакратычныя актывісты спрабавалі патрапіць на суд па іншай справе. “Такім чынам, мы бачым як суддзя назваў чорнае белым. Хлусня ўвайшла ў звычку”, – адзначыла Таццяна Севярынец.

Болей навін