Яшчэ тром актывістам БХД адмовілі ў правядзенні пікетаў

24 ліпеня 2012 12:19  |  Палітыка

Яшчэ трое актывістаў аргкамітэту па стварэнні Партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя атрымалі адмовы з Менгарвыканкаму на правядзенне пікетаў за байкот выбараў.

 

Гэтак, сябра Нацрады БХД Іна Лойка замаўляла правядзенне пікетаў 28 і 30 ліпеня па адрасе праспект Незалежнасці 50, але ёй адмовілі з прычыны блізкасці станцыі метро.

 

Актывіст Іван Саладухін падаваў заяўку на правядзенне пікетаў 28 ліпеня на праспекце Незалежнасці 50 і на 30 ліпеня на вуліцы Сурганава 50. У першым выпадку яму адмовілі з прычыны блізкасці метро, у другім – проста паводле арт. 9 закону аб масавых мерапрыемствах без паведамлення канкрэтнай прычыны.

 

А сябру Нацрады Алесю Шамякіну адмовілі ў правядзенні пікетаў на плошчы Якуба Коласа 28 ліпеня і 29 ліпеня на вуліцы Веры Харужай, 8. У абодвух выпадках было таксама адмоўлена.

 

Падпісаў адмовы намстаршыні Менгарвыканкаму Ігар Карпенка. 

Болей навін