Гродзенскія сябры БХД распачалі кампанію байкоту
Актывісты Гродзенскай філіі партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя распачалі актыўны байкот восенскіх выбараў. Мясцовы актывіст партыі Мікола Воран падаў заяву на правядзенне пікета, акрамя таго хрысціянскія дэмакраты будуць распаўсюджваць ўлёткі ды сустракацца з выбаршчыкамі.
Мікола Воран адзначыў, што сябры партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя ў адрозненні ад іншых гродзенскіх апазіцыйных суполак цалкам байкатуюць выбарчы працэс
– Байкот таму, што няма выбару ў народа, а ёсць толькі галасаванне, вынік якога наперад вядомы. Выбарчыя камісіі сфармаваны толькі з прадстаўнікоў улады. У турмах Беларусі сядзяць палітзняволеныя. Ісці на выбары можна толькі ў свабоднай краіне. Калі знаходзяцца палітзняволеныя, якія сядзяць менавіта за ўдзел у прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, ісці на выбары немагчыма.