У Бабруйску адбыўся вечар салідарнасці з палітвязнямі (фота)
Прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці Бабруйска арганізавалі вечар падтрымкі і салідарнасці з палітвязнямі, якія адбываюць свой тэрмін па надуманых і несправядлівых прысудах існуючага дыктатарскага рэжыму.
Вечар быў прымеркаваны да дня нараджэння лідэра зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі “Малады фронт” Змітра Дашкевіча, якому споўніўся 31 год. Госцем вечара была Тамара Уладзіміраўна – бабуля палітвязня Яўгена Васьковіча. Былі зачытаныя апошнія лісты ад яе ўнука Жэні, якія, на жаль, даходзяць вельмі і вельмі рэдка.
Спадзяемся, што паштоўкі і тэлеграмы, пасланыя бабруйскімі дэмакратамі з віншаваннямі і пажаданнямі Змітру, дойдуць да адрасата.
Удзельнікі вечара выказалі надзею, што рана ці позна сітуацыя ў краіне зменіцца ў лепшы бок, маразм саслабне і адступіць, і нявінныя людзі здабудуць свабоду.
Мерапрыемства завяршылася шпацырам па горадзе разам з “вінаватым ва ўрачыстасці”. Раздадзеныя інфармацыйныя матэрыялы нагадалі бабруйчанам, што ў краіне ёсць палітвязні.