Міліцыя праігнаравала змест антыкаталіцкіх надпісаў у былым касцёле ў Бабруйску (фота)

26 ліпеня 2012 10:58  |  Палітыка

Адказны сакратар аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Дзяніс Садоўскі атрымаў адказ ад намесніка начальніка аддзела міліцыі № 2 горада Бабруйска Э.Барадаўкі.

 

Паводле адказу, міліцыя выявіла надпісы на ўнутраных сценах былога езуіцкага касцёлу. З гэтай прычыны міліцыя распачала адміністратыўную справу паводле арт. 19.4 КаАП (пашкоджанне гісторыка-культурных каштоўнасцяў), але справу адразу ж закрыла, паколькі “выявіць асобу, якая здзейсніла пашкоджанне гісторыка-каштоўнасцяў, не сталася магчымым”.

 

Такім чынам, БХД атрымала чарговую адпіску ад бабруйскіх уладаў, пры гэтым яны цалкам праігнаравалі змест надпісаў, якія распальваюць міжнацыянальную і міжканфесійную варожасць у Беларусі.

 

Нагадаем, што на сценах касцёла сапраўды не было выяўлена надпісаў, заклікаючых да “гвалтавання” каталікоў, але ж там былі выяўленыя надпісы наступнага зместу: «Смерть католикам, слава России» і «Баболя п..р. Смерть иезуитам. Бей панов, спасай Россию». 

 

Раней намеснік старшыні Бабруйскаму гарвыканкаму Аляксандр Маркачоў паведаміў на зварот кіраўніцтва БХД, што 19 чэрвеня будынак касцёлу абследвала камісія з прадстаўнікоў аддзелу ЖКГ, культуры і ідэалагічнай работы, якая не выявіла надпісаў, “заклікаючых да гвалтавання каталікоў”.

 

Міліцыя праігнаравала змест антыкаталіцкіх надпісаў у былым касцёле ў Бабруйску (фота)

Болей навін