Паўлу Севярынцу афіцыйна адмовілі ў амністыі

26 ліпеня 2012 13:29  |  Галоўныя навіны

Сёння, 26 ліпеня, у дзяжурную частку спецкамендатуры №7 выклікалі сустаршыню Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Паўла Севярынца, які  адбывае там тры гады абмежавання волі, для азнаямлення з паперай, у якой паведамляецца, што амністыя да яго не ўжываецца.

 

Падставай для гэтага ёсць параграф 9 Закона аб амністыі.

 

“Палітвязні сёння – гэта закладнікі, – кажа Павал Севярынец. – Відавочна, што выгандляваць грошы за вызваленне сваіх апанентаў на Захадзе рэжыму не ўдалося. Гэта значыць, палітвязні і надалей застануцца ў турмах”.

Болей навін