БХД віншуе беларусаў з Днём Незалежнасці
Сёння, 27 ліпеня, спаўняецца 22 гады з таго моманту, як у 1990 годзе Вярхоўны Савет Беларусі прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце краіны. У выніку гэтага менш чым праз паўтара гады наша дзяржава аднавіла сваю незалежнасць.
На жаль, сённяшні рэжым цалкам ігнаруе гэтую дату. Улады віншуюць людзей з днём працаўнікоў гандлю, з днём дэсантнікаў і гэтак далей, але забываюцца на Дзень Незалежнасці, на дзень, які паклаў пачатак адраджэнню беларускай дзяржаўнасці. Улады, якія фактычна прадалі нашу краіну Расеі, баяцца сапраўднай беларускай незалежнасці, баяцца сапраўднай беларускай гісторыі.
Але суду гісторыі гэтая ўлада не пазбегне. Як больш чым дваццаць гадоў таму пала камуністычная турма народаў Савецкі Саюз, гэтак жа непазбежна падзе і гэтая ўлада, нягледзячы на тое, як бы яна не намагалася адцягнуць свой канец.
Таму са святам вас, дарагія беларусы, дарагія грамадзяне незалежнай краіны. Жыве Беларусь! Жыве з Богам!