Павал Севярынец атрымаў кароткатэрміновы адпачынак
Сустаршыня Беларуская Хрысціянскай Дэмакратыі Павал Севярынец атрымаў ад спецкамендатуры № 7 дазвол на трохдзённы адпачынак.
З улікам дарогі з Пружанскага раёну у Віцебску сустаршыня БХД правядзе трохі больш за суткі.
Дома “хімік-рэцыдывіст” пабывае ўпершыню за сем месяцаў.