Рымашэўскі: улады баяцца назіральнікаў і рыхтуюцца пагоршыць выбарчае заканадаўства

31 ліпеня 2012 14:11  |  Галоўныя навіны

Старшыня Савета Рэспублікі, вядомы паэт Анатоль Рубінаў на сустрэчы з працоўнымі прапанаваў змяніць умовы для вылучэння назіральнікаў – павялічыць парог для вылучэння з 10 чалавек да 100 і акрэдытоўваць не пазней за апошні дзень перад галасаваннем.

 

Дадзеную ягоную заяву пракаментаваў сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі:

 

“Рубінаў – гэта вернаподданы рэжыму. Тое, што ён агучыў, – першая спроба рэалізацыі планаў улады. Улады баяцца назіральнікаў, і будуць надалей пазбаўляць грамадзян краіны права на дэмакратычныя выбары. Хутчэй за ўсё, гэтая заява – першая ластаўка таго, што пасля гэтых “выбараў” улады пяройдуць да канкрэтных дзеянняў па пагаршэнні выбарчага заканадаўства”, – адзначыў ён.

 

Нагадаем, што БХД заклікае грамадзян вылучацца ў склад участковых камісіяў, як шляхам збору дзесяці подпісаў (бланк можна ўзяць тут), так і ад грамадскіх арганізацый.

Болей навін