БХД распачала правядзенне пікетаў за Байкот “выбараў” (відэа, фота)

31 ліпеня 2012 17:44  |  Галоўныя навіны

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя 31 ліпеня ў межах кампаніі “Байкоту” распачала ставіць пікеты за Байкот “парламенцкіх выбараў”.

 

Так, першы пікет пад сцягам БХД быў праведзены ў гадзіну пік 31 ліпеня ля ўваходу на Камароўскі рынак. Падчас пікеты актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, у тым ліку сустаршыні аргкамітэту Віталь Рымашэўскі і кіраўніца Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Марына Хоміч, распавядалі мінакам пра сітуцыю ў краіне, пра “выбары”, пра палітвязняў, а таксама збіралі подпісы за вызваленне ўсіх палітвязяняў. Людзі актыўна падыходзілі да пікетчыкаў і з задавальненнем ставілі подпісы, далучаліся да кампаніі Байкоту і БХД.

 

Наступны пікет за Байкот выбараў распачнецца на тым самым 1 жніўня аб 11-й гадзіне.

 

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя заклікае ўсе грамадскія арганізацыі і палітычныя партыі, а таксама неабыякавых людзей далучыцца да Байкоту “выбараў”, і замест збору подпісаў за кандыдатаў, замест легалізацыі існага рэжыму, збіраць подпісы за вызваленне палітвязняў. Сайт кампаніі байкоту: bajkot.org, bchd.info, тэлефон +375 29 1673435.

 

 

БХД распачала правядзенне пікетаў за Байкот "выбараў" (відэа, фота)БХД распачала правядзенне пікетаў за Байкот "выбараў" (відэа, фота)БХД распачала правядзенне пікетаў за Байкот "выбараў" (відэа, фота)БХД распачала правядзенне пікетаў за Байкот "выбараў" (відэа, фота)БХД распачала правядзенне пікетаў за Байкот "выбараў" (відэа, фота)

Болей навін