БХД правяла пікет за Байкот ля гіпермаркета “Карона” (фота, відэа)
Беларускія хрысціянскія дэмакраты 3 жніўня праводзяць пікеты за байкот і збіраюць подпісы за вызваленне палітвязняў ля буйных гіпермаркетаў Менска.
Так, адзін з пікетаў прайшоў ля гіпермаркету “Карона”. Мінакі ахвотна і з задавальненнем ставілі подпісы за вызваленне палітвязняў, пагаджаліся, што ў краіне няма выбараў і што неабходны байкоту іх імітацыі.
Ахова ж гіпермаркету і міліцыя спрабавалі забараніць правядзенне пікету, але законных падставаў для гэтага не знайшлі, таму пайшлі іх шукаць. Пры гэтым правядзенне пікету працягнулася і перашкодаў яму больш ніхто не чыніў.