Берасцейскiя актывісты МХД выказалі салідарнасць з палітвязнямі (фота)
4 жніўня, каля сямi гадзін вечара берасцейскія актывісты моладзевага крыла Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі вывесілі банэр “Свабоду палітвязням” на аўтамабільным мосце ў мікрараёне Бярозаўка.
Як патлумачылі актывісты: “Ва ўсім свеце сёння праводзяцца акцыі ў падтрымку палітвязняў. Мы таксама далучаемся і жадаем палітвязням хутчэйшага вызвалення”.