БХД вылучыла ў склад участковых камісій Гомеля 15 відавочцаў Байкоту

06 жніўня 2012 14:32  |  Палітыка

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя вылучыла ў склад участковых камісій Гомеля 15 відавочцаў Народнага Байкоту. Пры гэтым спачатку ўлады пры спробе падаць дакументы 4 жніўня заявілі, што яны занятыя і папрасілі прыйсці ў іншы дзень. Падаць дакументы атрымалася толькі 5 жніўня.

 

“Канечне, мы разумеем, што ўсе нашыя дакументы будуць папросту выкінутыя ў сметніцу, бо ўжо склад участковых цалкам і загадзя зацверджаны. Гэта было нават бачна па той абыякавасці, з якой чыноўнікі прымалі ад нас дакументы, па тым, што яны рэгістравалі іх, толькі пасля таго, як ім нагадвалі. Тым не менш, мы падалі, гэтыя дакументы, каб зафіксаваць усе парушэнні падчас правядзення “выбара”, – адзначыў гомельскі абласны каардынатр БХД Юры Клімовіч.

 

Нагадаем, што БХД вылучыла 60 відавочцаў Байкоту у склад участковых камісій Менска.

 

Беларускай Хрысціянская Дэмакратыя прыняла рашэнне не ўдзельнічаць у выбарах, але, каб зафіксаваць факт Народнага Байкоту вылучае сваіх сябраў у склад “участковых камісій” і назіральнікамі на “выбарах”.

Болей навін