Сяргей Казакоў: бессэнсоўна ўдзельнічаць у “выбарах”, сцэнар якіх ужо напісаны (відэа)
Былы палітвязень, актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Сяргей Казакоў лічыць, што “тэатральныя дзеянні, якія Лукашэнка ладзіць кожныя прэзідэнцкія і парламенцкія “выбары”, для беларускага народу нічога не вырашаюць, і толькі ідуць яму на руку”.
“Я лічу, што бессэнсоўна ўдзельнічаць у чымсьці, дзе сцэнар ужо напісаны і ролі разданыя. А вось абвесціць усяму байкот і паказаць, што мы супраць, я думаю, варта”, – адзначыў ён.