БХД вылучыла 14 “відавочцаў байкоту” ва ўчастковыя камісіі Бабруйска

07 жніўня 2012 10:41  |  Галоўныя навіны

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя вылучыла ў склад участковых камісій Бабруйска 14 відавочцаў Народнага байкоту.

 

Як адзначыла бабруйская абласная каардынатрка БХД Таісія Кабанчук, вылучэнне людзей у склад участковых камісій вельмі важнае для фіксацыі Народнага байкоту. Нерэгістрацыя ж незалежных прадстаўнікоў у склад участковых камісій стане чарговым доказам адсутнасці выбараў у краіне.

 

Беларускай Хрысціянская Дэмакратыя прыняла рашэнне не ўдзельнічаць у выбарах, але, каб зафіксаваць факт Народнага Байкоту вылучае сваіх сябраў у склад “участковых камісій” і назіральнікамі на “выбарах”.

 

Нагадаем, што БХД таксама вылучыла 60 “відавочцаў байкоту” у склад участковых камісій Менска і 15 – Гомеля.

Болей навін