Магілёўскія актывісты БХД падалі дзве заяўкі на правядзенне пікетаў

07 жніўня 2012 13:30  |  Палітыка

Магілёўскі аргкамітэт па стварэнні партыі Беларуская Хрысцьянская Дэмакратыя падаў заяўкі ў адміністрацыю горада на правядзенне 18 і 19 жніўня пікетаў за вызваленні палітвязняў і байкот “выбараў”.

 

“Тэма вызвалення палітвязянў вельмі важная для нанаго гораду. Магілёў проста ператварыўся ў ссыльны горад Беларусі. Найбольшая колькасць палітвязняў змешчаная менавіта ў турмах Магілёва і Магілёўскай вобласці”, – адзначыў намеснік гарадскога каардынатара БХД Алег Аксёнаў.

 

Нагадаем, што ў Магілёўскай вобласці зняволеныя наступныя палітвязні: Мікола Статкевіч, Мікола Дзядок, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка, Павал Сырамалотаў, Алесь Бяляцкі, Сяргей Каваленка.

Болей навін