Міліцыя распачала рэпрэсіі супраць удзельнікаў пікетаў за байкот
З раніцы 8 жніўня супрацоўнікі Савецкага РАУС Менска распачалі абтэлефаноўваць сябраў ініцыятыўнай групы лідара Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Марыны Хоміч, якія ўдзельнічалі ў пікетах ля Камароўскага рынку і ў іншых месцаў.
Міліцыянты патрабуюць з’явіцца ў РАУС для дачы тлумачэнняў па факце правядзення пікетаў. Але ніхто з сябраў БХД не пагадзіўся на гэта, таму міліцыя паабяцала прыехаць да іх на працягу дня.
Першымі яны завітаюць а 13:30 да актывісткі БХД Галіны Каржанеўскай. Заклікаем журналістаў прыехаць ў гэты час па адрасе Лынькова 17 і на свае вочы пабачыць, як у нас свабодна праводзяцца “выбары” і падтрымаць людзей, якія мужна праводзяць кампанію супраць фальсіфікацыі “выбараў” і агітуюць не ўдзельнічаць у гэтым фарсе.
“Сістэма вырашыла адказаць на кампанію байкоту чарговай хваляй рэпрэсій, каб тым самым збіць хвалю актыўнага байкоту. Але я перакананы, што кампанія толькі набірае абароты і колькасць акцый і мерапрыемстваў будзе павялічвацца”, – адзначыў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.