Менскіх актывістаў БХД будуць судзіць за байкотныя пікеты (відэа)

09 жніўня 2012 13:47  |  Галоўныя навіны

22 жніўня ў судзе Савецкага раёна Менска а 10:00 распачнецца суд над актывісткамі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Галінай Каржанеўскай і Інай Лойкай, якія ўдзельнічалі ў пікетах за байкот выбараў.

 

Сярод абвінавачванняў высунутых актывісткам – удзел у пікетах і збор подпісаў за вызваленне палітвязняў.

 

” Відавочна, збор подпісаў за вызваленне палітвязняў раздражняе ўлады не менш за кампанію байкоту. Але ў адказ мы толькі ўзмоцнім нашу кампанію. Мы таксама заклікаем ўсіх, хто падтрымлівае кампанію байкоту і вызваленне палітвязняў, далучацца да нашай дзейнасці”, – адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

 

22 жніўня, 10:00, суд Савецкага раёна Менска, Лагойскі тракт 3. Прыходзьце!

 

 

Болей навін