Георгі Дзмітрук: міністэрства апазіцыі правяло працоўную сустрэчу
Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Георгі Дзмітрук пракаментаваў правядзенне ў Менску нарады прадстаўнікоў апазіцыі, якія ідуць на “выбары”.
“Адбылося тое, што і павінна было адбыцца. Ствараемае міністэрства апазіцыі правяло працоўную сустрэчу. Наступным крокам варта было б вылучыць кіраўніка гэтага міністэрства ва ўрад Лукашэнкі”, – адзначыў ён.
Пры гэтым Георгі Дзмітрук адзначыў, што БХД спакойна паставілася да таго, што яе прадстаўнікоў не запрасілі на нараду. “Дадзеная нарада не мае ніякага ўплыву ні на хаду “выбараў”, ні на сітуацыю ў краіне. БХД – сапраўдная беларуская апазіцыя, і браць удзел у падобнага кшталту нарадах мы не збіраемся”, – падкрэсліў ён.