Улады баяцца байкоту: Марыну Хоміч не зарэгістравалі кандыдатам

22 жніўня 2012 15:57  |  Галоўныя навіны

Цэнтральная выбарчая камісія не зарэгістравала па надуманай прычыне кандыдатам у дэпутаты кіраўніцу Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Марыну Хоміч. У ЦВК заявілі, што яна быццам бы няправільна падала дэкларацыю.

 

“Улады баяцца байкоту. І мая нерэгістрацыя – гэта помста за актыўны байкот, да якога я як прадстаўніца БХД заклікала на вуліцах Менска. Гэтае рашэнне таксама працяг сённяшніх судоў над Галінай Каржанеўскай і Інай Лойкай, якіх судзілі за пікеты за байкот”, – адзначыла Марына Хоміч.

 

Пры гэтым яна назвала нелагічнай саму рэгістрацыю, калі адных людзей рэгіструюць, а іншых не. “Не зразумелыя крытэры рэгістрацыі і нерэгістрацыі. Рэжым гуляе ў нейкія дзіўныя гульні”, – сказала яна.

Болей навін