Яшчэ адной актывістцы БХД адмовілі ў рэгістрацыі
Яшчэ адной актывістцы Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Надзеі Іюльскай, якая балатавалася ў Менску па Грушаўскай акрузе, 22 жніўня адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатам у “дэпутаты”. Фактычна ёй адмовілі праз граматычныя апіскі ў дэкларацыі.
“Мяркуючы па тым, як праходзіць рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты, як фармаваліся ўчастковыя камісіі, “выбары” ў гэтым годзе будуць яшчэ менш дэмакратычнымі і свабоднымі, чым у папярэднія гады”, – лічыць сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.
Разам з тым ён адзначыў, што аб рэальнай стратэгіі рэжыму на “выбары” можна будзе меркаваць па выніках разгляду скаргаў, якія пададуць пакуль незарэгістраваныя кандыдатамі ў дэпутаты.