Павал Севярынец звярнуўся да тых, хто “схадзіў на выбары”
Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павал Севярынец пракаментаваў вынікі “рэгістрацыі” кандыдатаў у “дэпутаты”.
“Дэмакратычных лідараў і актывістаў, якія збіраліся “ісці да канца” і зараз у разгубленасці мнуць у руках адмовы ды скаргі на нерэгістрацыю, так і хочацца спытаць: “Ну што, спадарства, схадзілі на “выбары”?
І параіць: дарагія, лепш позна, чым ніколі – усе разам далучайцеся да агульнага байкоту”, – сказаў ён.