Гарадзенская БХД наведала Паўла Севярынца
Дэлегацыя гарадзенскай арганізацыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў нядзелю наведала сустаршыню партыі Паўла Севярынца.
У Куплін прыехалі кіраўнік абласной арганізацыі БХД Мікола Баўсюк, рэдактар газеты “Крыніца Гарадзенская” Георгі Астроўскі, актывіст гарадской арганізацыі БХД Мікола Воран ды іншыя.
Партыйцы абмеркавалі палітычнае становішча ў краіне, кампанію байкоту “выбараў” 2012 году, перадалі Паўлу прадукты і свежую прэсу.
Нагадаем, што Павал Севярынец быў асуджаны ў 2011 годзе да трох гадоў “хіміі” за мірную акцыю пратэсту 19 снежня 2010 года.