Заўтра “суд” над Змітром Дашкевічам (відэа)
Заўтра, 28 жніўня, адбудзецца “суд” над лідарам Маладога Фронту Змітром Дашкевічам, які і так ужо знаходзіцца ў зняволенні ад 18 снежня 2010 года, калі быў прэвентыўна затрыманы ўладамі. У выніку “суду” палітвязню дадуць яшчэ адзін год турмы.
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя падтрымлівае лідара беларускай моладзі ў яго змаганні і патрабуе тэрміновага вызвалення і поўнай рэабілітацыі Змітра ды іншых палітвязняў.
Зміцер мы з табой! Жыве Беларусь! Жыве з Богам!