Запрашаем адзначыць Дзень памяці ахвяраў сталінізму і нацызму

У аўторак 28 жніўня ў Менску адбудзецца тэматычны вечарына памяці ахвяраў Курапатаў і Катыні, прысьвечаная Еўрапейскаму дню памяці ахвяраў нацызму і сталінізму, які адзначаўся 23 жніўня. Імпрэза, арганізаваная грамадскім аргкамітэтам па правядзеньні Года гістарычнай памяці ахвяраў таталітарызму, распачнецца ў 17-00 па адрасе вул. Чарнышэўскага, д.3.

У межах вечарыны адбудзецца прагляд дакументальных фільмаў пра Катынь і Курапаты, а таксама будзе агучаная новая інфармацыя, зьвязаная з беларускім катыньскім сьпісам. Пра гэта паведаміў арганізатар і вядоўца імпрэзы, вядомы гісторык і дасьледчык савецкіх рэпрэсіяў у Беларусі Ігар Кузьняцоў.

А 29 жніўня ў 18-00 пройдзе традыцыйнае штомесячнае мемарыяльнае наведваньне ўрочышча Курапатаў, дзе спадар Кузьняцоў непасрэдна на месцы масавых сталінскіх расстрэлаў распавядзе пра гісторыю савецкіх рэпрэсіяў у Беларусі.

Нагадаем, Год гістарычнай памяці быў абвешчаны беларускай грамадзкасьцю ў пачатку гэтага году дзеля таго, каб нагадаць беларусам, што ў 2012-м спаўняецца 75 год вялікаму тэрору 1937-га, калі рэпрэсіі камуністычнага рэжыму дасягнулі свайго страшнага піку. У аргкамітэт Году памяці увайшлі былыя вязьні ГУЛАГу, грамадзкія і палітычныя дзеячы, навукоўцы і журналісты, у тым ліку і прадстаўнік партыі БХД.

Дзень памяці ахвяраў сталінізму і нацызму быў прыняты Еўрапейскім парламентам па ініцыятыве парламентарыяў краінаў Балтыі ў сувязі з падпісаньнем 23 жніўня 1939 году ў Маскве пакта Молатава – Рыбентропа. У гэты дзень штогод адбываецца традыцыйная паездка беларускай грамадзкасьці ў мемарыяльны комплекс Катынь, дзе ў 1940-м годзе войскамі НКУС былі расстраляныя палонныя афіцэры Польскай Арміі, амаль траціну якіх складалі выхадцы з Заходняй Беларусі.