5 верасня – Нацыянальны круглы стол у падтрымку Дашкевіча
5 верасня а 12-00 ў Менску па адрасе Чарнышэўскага, 3 адбудзецца круглы стол “Свабоду Дашкевічу! Свабоду Беларусі! Стоп 411”.
“Заклікаем прыняць удзел у круглым стале ўсіх палітыкаў, праваабаронцаў, усіх неабыякавых неабыякавых грамадзян Беларусі. Будзьма разам! Будзьма салідарнымі!”, – заявіла кіраўніца праваабрончай групы “За Волю” Ганна Шапуцька.
Нагадаем, што 28 жніўня лідара Маладога Фронту Змітра Дашкевіча, які знаходзіцца ў зняволенні з 18 снежня 2010 года, засудзілі па 411 артыкуле да чарговага году турмы.