Усе паштоўкі да Яўгена Васьковіча вярнулі назад
Усе заказныя паштоўкі, якія бабруйскія актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і іншыя дэмаратычныя актывісты гораду накіравалі сябру БХД, палітвязню Яўгену Васьковічу, вярнуліся назад.
Пры гэтым на паштоўках пазначана: “нет дома”, паведаміла каардынатарка аргкамітэту БХД па Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук.
“Вось што твораць!” – адзначыла яна.
Нагадаем, што пасля адмовы Яўгена Васьковіча двойчы напісаць прашэнне аб памілаванні на яго ўзмацніўся ціск з боку турэмнай адміністрацыі.