Дзяніс Садоўскі: скажы гэтай сістэме “стоп” (відэа)

31 жніўня 2012 11:07  |  Галоўныя навіны

Прапануем вашай увазе загадзя запісаныя відэазвароты адносна “выбараў” адказнага сакратара Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Дзяніса Садоўскага, які зараз знаходзіцца за кратамі.

 

“Байкот – гэта наш пратэст супраць фальсіфікацыі выбараў, супраць таго падману, які 17 год робіць Ярмошына і яе каманда”, – адзначыў ён.

 

Дзяніс Садоўскі заклікаў “сказаць гэтай сістэме “стоп” і не прыйсці на выбарчыя ўчасткі”. “Калі мы гэта зробім, мы сапраўды зможам сказаць, што мы – беларусы, што мы – нацыя”, – падкарэсліў адказны сакратар БХД.

 

Нагадаем, што 28 жніўня Дзяніс Садоўскі быў засуджаны на 10 сутак адміністратыўнага арышту быццам бы па абвінавачванні ў дробным хуліганстве (арт.17.1 КаАП РБ).

 

 

Болей навін