Нацыянальная Рада БХД абмеркавала Байкот ды іншыя кампаніі (Фотарэпартаж)
1 верасня ў Менску адбылася Нацыянальная Рада аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. Асноўнымі яе тэмамі былі кампаніі Народнага Байкоту і Відавочцаў: назірання за так званымі выбарамі ў Палату прадстаўнікоў.
Пра правядзенне кампаніяў Народнага Байкоту і назірання за “выбарамі” распавялі рэгіянальныя каардынатары і мясцовыя лідэры БХД. Апроч таго была абмеркаваная прысутнасць БХД у інтэрнэце і сацыяльных сетках ды іншыя кампаніі БХД: у падтрымку палітвязняў, за сямейныя каштоўнасці, па ўшанаванні памяці айцоў-заснавальнікаў БХД Адама Станкевіча і Вінцэнта Гадлеўскага, а таксама праца над абноўленай праграмай БХД.
Нацыянальная Рада прайшла ў адсутнасць арыштаванага напярэдадні на 10 сутак адказнага сакратара БХД Дзяніса Садоўскага, якога затрымалі акурат у той момант, калі ён вёз наклад партыйнай газеты “Крыніца”, падрыхтаванай адмыслова да гэтага паседжання. Вёў сустрэчу сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.