Дзянісу Садоўскаму на Акрэсціна адмовілі ў перадачах
Адказнаму сакратару аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, які зараз знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна, адмовілі ў перадчах.
2 верасня жонка палітыка Таццяна хацела зрабіць яму перадачу, але яе без тлумачэння прычынаў адмовіліся прымаць. Таксама Дзяніса Садоўскага, як паведамляецца, перавялі з камеры, вокны якой выходзілі на вуліцу, у іншую.
Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі звязвае дадзеныя дзеянні адміністрацыі ЦІПа з візітам салідарнасці да Акрэсціна сябраў Нацыянальнай Рады БХД, які адбыўся 1 верасня.
Нагадаем, што адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі быў асуджаны 28 жніўня на 10 сутак адміністратыўнага арышту быццам бы па абвінавачванні ў дробным хуліганстве (арт.17.1 КаАП РБ). У гэты дзень ён павінен быў везьці наклад партыйнага бюлетэня “Крыніца” з інфармацыяй пра байкот выбараў, які быў падрыхтаваны адмыслова для Нацыянальнай Рады БХД. Што насамрэч з’явілася падставай для яго арышту, дагэтуль невядома.