Дзяніса Садоўскага ізалявалі ў ізалятары

03 верасня 2012 22:20  |  Галоўныя навіны

Адказнага сакратара аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Дзяніса Садоўскага на Акрэсціна перавялі ў іншую камеру, з якой ён не можа бачыць і чуць, што адбываецца на вуліцы, хто прыходзіць яго падтрымаць і прынесьці яму перадачы.

 

Пра гэта паведамілі былыя сукамернікі Дзяніса Садоўскага.

 

Разам з тым, як паведаміў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, перадачу для Дзяніса Садоўскага 3 верасня ўзяць пагадзіліся.

 

Нагадаем, што адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі быў асуджаны 28 жніўня на 10 сутак адміністратыўнага арышту быццам бы па абвінавачванні ў дробным хуліганстве (арт.17.1 КаАП РБ). У гэты дзень ён павінен быў везьці наклад партыйнага бюлетэня “Крыніца” з інфармацыяй пра байкот выбараў, які быў падрыхтаваны адмыслова для Нацыянальнай Рады БХД. Што насамрэч з’явілася падставай для яго арышту, дагэтуль невядома. 2 верасня яму адмовілі ў перадачах.

Болей навін