Начальнік РАУС, адказны за скраданне Дзяніса Садоўскага, звольніўся з міліцыі і пайшоў працаваць да таты

06 верасня 2012 08:53  |  Палітыка

Былы начальнік Фрунзенскага РАУС стаў намеснікам старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі. Да апошняга часу ён узначальваў Фрунзенскі РАУС Мінска, нагадвае “Інтэрфакс”.

 

У тэлефоннай размове старшыня ЛДП Сяргей Гайдукевіч пацвердзіў, што яго сын стаў намеснікам старшыні партыі беларускіх ліберал-дэмакратаў. “Ён прыйшоў туды, куды хацеў, куды яго паклікала душа”, – сказаў Гайдукевіч.

 

Ён удакладніў, што яго сын сышоў з праваахоўных органаў нядаўна. “Па-мойму, тры-чатыры дні таму”, – удакладніў Гайдукевіч.

 

Нагадаем, за час службы ў міліцыі Алег Гайдукевіч не адзін раз быў заўважаны ў пераследзе актывістаў апазіцыі. Яго падначаленыя – супрацоўнікі РАУС Фрунзенскага раёна затрымлівалі удзельнікаў вулічных акцый і збівалі іх. Сам Гайдукевіч яшчэ ў 2008 годзе знішчыў каля ста сцягоў ЕС, канфіскаваных у дэмакратычных актывістаў. 22 жніўня пры ім быў выкрадзены і зняволены адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.

Болей навін