Віталь Рымашэўскі наведаў у Купліне Паўла Севярынца
Сустаршыню Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, палітвязня Паўла Севярынца, якія зняволены ў спецкамендатуры №7 у Купліне, наведаў таксама сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.
Палітыкі абмеркавалі сітуацыю ў краіне, правядзенне кампаній Байкот і “За сямейныя каштоўнасці”, план дзейнасці аргкамітэту на бліжэйшую перспектыву.