Круглы стол па дзяржаўным ладзе і знешняй палітыцы будучай Беларусі. Запрашаем
У межах працы па абнаўленні праграмы БХД адбудзецца круглы стол па абмеркаванні праекту праграмы БХД. Тэма круглага стала: “Дзяржаўны лад, знешняя палітыка, мясцовае і рэгіянальнае кіраванне і самакіраванне”.
У абмеркаванні возьмуць удзел аўтары адпаведных раздзелаў, а таксама запрошаныя эксперты, якія з’яўляюцца вядучымі спецыялістамі ў адпаведных галінах:
Уладзімір Роўда (кіраўнік Аналітычнага Беларускага Цэнтра, прафесар ЕГУ),
Міхаіл Пастухоў (былы суддзя Канстытуцыйнага суда РБ),
Наталля Васілевіч (спецыяліст па канстытуцыйным праве).
Таксама запрашаем журналістаў і усіх жадаючых сябраў аргакамітэту БХД далучыцца да абмеркавання, якое адбудзецца падчас сходу Менскай гарадской арганізацыі аргкамітэту БХД 13 верасня 2012 г. а 18.30 па адрасе вул. Кульман 4 (офіс прафсаюза РЭП).