Віншуем з Днём народзінаў Малады Фронт!
Сёння, 6 верасня, спаўняецца 15 год з таго моманту, як у 1997 годзе быў заснаваны Малады Фронт.
Нягледзячы на пераслед, шматлікія затрыманні, арышты і суды, Малады Фронт да сёння застаецца самай актыўнай моладзевай арганізацыяй Беларусі. Так, шэраг актывістаў і лідараў МФ дагэтуль знаходзяцца за кратамі: Зміцер Дашкевіч, Яўген Васьковіч, Эдуард Лобаў – але гэта не адбівае ў Маладога Фронту імпэту і надалей змагацца за вольную Беларусь.
Віншуем былых і сучасных маладафронтаўцаў з 15-годдзем арганізацыі. Жадаем, каб нашая краіны як мага хутчэй стала незалежнай ад тыраніі, і наступны юбілей Малады Фронт адзначаў ужо на дзяржаўным узроўні. Жыве Беларусь!