Віталя Рымашэўскага выклікалі ў Фрунзенскі РАУС
Сустаршыню аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталя Рымашэўскага 6 верасня выклікалі ў Фрунзенскі РАУС Менска.
Там у інспекцыі па наглядзе за выкананнем прысудаў яму паведамілі, што ён не падпадае пад амністыю.
Нагадаем, што раней у амністыі адмовілі іншаму сустаршыне БХД Паўлу Севярынцу.