Задайце пытаньне Паўлу Севярынцу
У пятніцу, 7 верасьня, а 13 гадзіне на вашы пытаньні адкажа адзін з заснавальнікаў Маладога Фронту, cустаршыня БХД, палітвязень Павал Севярынец. Задаць пытаньне Паўлу Севярынцу можна тут.
6 верасьня споўнілася 15 год Маладому Фронту — бадай, самаму вядомаму моладзеваму дэмакратычнаму руху ў найноўшай гісторыі Беларусі.
«Горад — наш», пэрформансы да дня сьвятога Валянціна, «Шоў беларушчыны», «Ды-джэй Адраджэньня», «Алімпіяда МФ», «Свабоду палітвязьням!», «Калядны фэст», «Камунізм пад трыбунал!» — толькі па назвах акцыяў можна вывучаць гісторыю найноўшай Беларусі.
Больш за 120 актывістаў Маладога Фронту ў 2001–2002 годзе цягам васьмі месяцаў кругласутачна абаранялі Курапаты і перамаглі. Праз Малады Фронт прайшлі сотні, тысячы маладых людзей.
Першы сустаршыня Маладога Фронту, а зараз адзін з сустаршыняў аргкамітэту партыі Беларуская Хрысьціняская Дэмакратыя Павал Севярынец цяпер адбывае пакараньне абмежаваньнем волі, гэтак званую «хімію», у вёсцы Куплін Пружанскага раёну.