Сустракайма Дзяніса Садоўскага!

07 верасня 2012 07:08  |  БХД

У пятніцу 7 верасня а 10-й гадзіне пасля 10 сутак арышту з ізалятара на Акрэсціна (1-ы зав. Акрэсціна, 36а) павінен выйсці адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі. Сустракаем разам! 

 

Нагадаем, адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі быў асуджаны 28 жніўня на 10 сутак адміністратыўнага арышту быццам бы па абвінавачванні ў дробным хуліганстве (арт.17.1 КаАП РБ). У гэты дзень ён павінен быў везьці наклад партыйнага бюлетэня “Крыніца” з інфармацыяй пра байкот выбараў, які быў падрыхтаваны адмыслова для Нацыянальнай Рады БХД. Што насамрэч з’явілася падставай для яго арышту, дагэтуль невядома. 2 верасня яму адмовілі ў перадачах.

Болей навін