Віталь Рымашэўскі: Гайдукевіч хоча пазбегнуць пакарання за свае злачынствы

07 верасня 2012 07:58  |  Палітыка

Былы начальнік Фрунзенскага РУУС даўно вядомы сваімі садысцкімі схільнасцямі ў дачыненні да грамадзян.

 

Адзін з лідэраў партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Віталь Рымашэўскіпракаментаваў сайту charter97.org пераход начальніка Фрунзенскага РУУС Алега Гайдукевіча на пасаду намесніка старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі.

 

«Алег Гайдукевіч даўно вядомы сваімі садысцкімі схільнасцямі ў дачыненні да грамадзян. Па яго асабістым загадзе мяне ў Фрунзенскім РУУС прыкоўвалі кайданкамі да батарэі. Па яго загадзе ў тым жа РУУС здзекаваліся над праваабаронцамВалерыем Шчукіным. Гайдукевіч кіраваў і нядаўнім выкраданнем нашага актывістаДзяніса Садоўскага. Алег Гайдукевіч не з’яўляецца апазіцыянерам. Яго жаданне памяняць адну пасаду на іншую прадыктавана эканамічнай мэтазгоднасцю і жаданнем сысці ад адказнасці за свае злачынствы. Ён спалохаўся, што ў будучыні яму прыйдзецца несці адказнасць за свае супрацьзаконныя дзеянні. І Алег Гайдукевіч спадзяецца, што перайшоўшы ў апазіцыйную структуру, у будучыні ён пазбегне заслужанага пакарання», – сказаў Віталь Рымашэўскі.

Болей навін