БХД адзначае Дзень горада і Бітву пад Воршай пікетамі за Байкот (фота)

09 верасня 2012 17:39  |  Галоўныя навіны

8 і 9 верасня, падчас святкавання Бітвы пад Воршай і Дня гораду ў Менску, актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ля Камароўскага рынку праводзяць пікеты за байкот так званых “выбараў”.

 

Напачатку да пікетоўцаў падыходзілі ў людзі ў цывільным, якія здымалі іх на фота і відэа (у машыне і з фотапаратам). Але, пасля таго, як іх пайшла фатаграфавць Вольга Кавалькова, людзі ў цывільным адразу ж з’ехалі.

 

Мінакі праўяляюць вялікую цікавасць да пікету, у той час як суседні пікет ад БРСМ стаіць у поўнай адзіноце. Менчукі, якія падыходзяць да пікету БХД, нават распавядаюць пра фальсіфікацыі “выбараў”, з якімі яны сутыкаліся асабіста.

 

Гэтак, адна жанчына пенсійнага веку распавяла, што да яе рэгулярна падчас датэрміновага галасавання прыходзяць са скрыняй для галасавання. Але гэта з’яўляецца парушэннем дзейнага заканадаўства, бо хадзіць са скрынямі па дамах людзей можна толькі непасрэдна ў дзень выбараў і толькі тады, калі пра гэта папросіць сам выбаршчык.

 

Запрашаем журналістаў і іншых неабыякавых людзей на пікет 9 верасня, які пройдзе з 10:30 да 16:00 ля Камароўскага рынку.

 

БХД адзначае Дзень горада і Бітву пад Воршай пікетамі за Байкот (фота)БХД адзначае Дзень горада і Бітву пад Воршай пікетамі за Байкот (фота)БХД адзначае Дзень горада і Бітву пад Воршай пікетамі за Байкот (фота)БХД адзначае Дзень горада і Бітву пад Воршай пікетамі за Байкот (фота)БХД адзначае Дзень горада і Бітву пад Воршай пікетамі за Байкот (фота)БХД адзначае Дзень горада і Бітву пад Воршай пікетамі за Байкот (фота)БХД адзначае Дзень горада і Бітву пад Воршай пікетамі за Байкот (фота)БХД адзначае Дзень горада і Бітву пад Воршай пікетамі за Байкот (фота)

Болей навін