У Аршанскім раёне сяляне пагражаюць уладам байкотам “выбараў” (фота)

10 верасня 2012 09:54  |  Палітыка

У Аршанскім раёне жыхары вёскі Стаўры напісалі адкрыты ліст прэзідэнту, у якім заявілі, што збіраюцца байкатаваць “выбары”, бо “страцілі давер да ўлады”.

 

“У нашай вёсцы на месцы ліквідаванай фермы і каля прылежнай тэрыторыі не робіцца сельскагаспадарчая апрацоўка зямлі. На працягу пяці гадоў землі зарослыя быльнягом, а гэта 2,5 га., толькі павялічваюцца.

 

У вёсцы ў якой пражывае 41 пенсіянер адсутнічаюць пад’язныя шляхі да дамоў. На працягу чатырох гадоў Бабініцкі с / с і Аршанскі райвыканкам не выконваюць свае абавязкі, а менавіта не ліквідуюць аварыйныя дрэвы, што можа прывесці да трагічных наступстваў.

 

У сувязі з вышэйпададзеным наш давер да мясцовай улады і дэпутатаў усіх узроўняў у апошні час згублены. Калі ў бліжэйшы час нашы праблемы, якія павінна вырашаць мясцовая ўлада, не будуць вырашаныя, мы не бачым мэтазгоднасці ўдзелу ў маючых адбыцца выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь”, – гаворыцца ў звароце вяскоўцаў на імя Аляксандра Лукашэнкі.

 

Болей навін