Валеру Ганчарэнку ў Багушэўскім шпіталі не даюць ажаніцца

10 верасня 2012 20:57  |  Грамадства

Пацыент Багушэўскага сухотнага шпіталю, сябар БХД Валер Ганчарэнка вырашыў ажаніцца. Разам з тым планам Валера Ганчарэнкі замінае адміністрацыя шпіталю, паведамляе віцебская абласная каардынатарка БХД Таццяна Севярынец.

 

Паводле заявы адміністрацыі, Валер Ганчарэнка можа ажаніцца толькі па месцы сваёй рэгістрацыі ці па месцы рэгістрацыі яго нявесты, аднак яго не выпускаюць самастойна за межы шпіталю, гэтак жа як і вывозіць яго ў ЗАГС за кошт шпіталю не збіраюцца. У самой жа лякарні іх ажаніць адмаўляюцца, хаця нават у турмах людзі могуць ажаніцца.

 

У шпіталі Валеру Ганчарэнку здзекліва прапануюць купіць бензін і тады яго абяцаюцца даставіць, куды заўгодна.

Болей навін