Анатоль Міхнавец: лёс Беларусі залежыць ад нас (відэа)

11 верасня 2012 15:57  |  Палітыка

Сябар Нацыянальнай Рады Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, кіраўнік арганізацыі Беларуская Нацыянальная Памяць Анатоль Міхнавец звярнуўся да беларусаў з нагоды надыходзячай 19 верасня гадавіны зацвярджэння новай назвы краіны Рэспубліка Беларусь і яе дзяржаўных сімвалаў бел-чырвона-белага сцяга і герба “Пагоня”.

 

“Звяртаюся ўсіх узняць сцяг 19 верасня, каб залунаў наш святы бел-чырвона-белы сцяг над Беларуссю. Ён дае сілаў, моц, ён – даніна павагі тым, хто памёр з незалежнасць Беларусі”, – сказаў ён.

 

Палітык таксама звярнуўся да ўсіх беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, таксама адзначыць гэты дзень з узнятымі бел-чырвона-белымі сцягамі.

 

“Лёс Беларусі залежыць ад нас. Лёс нашай мовы, сцяга, герба. Наша сімволіка вернецца. Вернецца, дзякуючы нашай працы. Дык давайце зробім першы крок да гэтай перамогі. Жыве Беларусь!” – заклікаў ён.

 

Болей навін