Сёння ў Марафоне салідарнасці з палітвязнямі – Лявон Вольскі, заўтра – Андрэй Мельнікаў
Штодня з 10 па 14 верасня а 18-й гадзіне на Чарнышэўскага, 3 вядомыя музыкі і дзеячы культуры выступаюць у падтрымку беларускіх патрыётаў, кінутых за краты, у падтрымку беларускай Салідарнасці. Сёння выступіць легендарны беларускі рок-музыка Лявон Вольскі са сваім праектам Крамбамбуля, заўтра – легенда беларускай бардаўскай песні і сябра БХД Андрэй Мельнікаў, а таксама бард з Вілейкі Алесь Наркевіч.
Панядзелак, 10 верасня 2012, 18-00 Чарнышэўскага, 3
Зьміцер Бартосік і Славамір Адамовіч
Аўторак, 11 верасня 2012, 18-00 Чарнышэўскага, 3
Зьміцер Вайцюшкевіч і Алесь Пушкін
Серада, 12 верасня 2012, 18-00 Чарнышэўскага, 3
Лявон Вольскі і Крамбамбуля
Чацьвер, 13 верасня 2012, 18-00 Чарнышэўскага, 3
Андрэй Мельнікаў і Алесь Наркевіч
Не будзь абыякавым! Прыходзь!
Толькі Салідарнасць уратуе нашу Беларусь!
Уваход вольны. У каго есць магчымасць і жаданне можна будзе зрабіць ахвяраванне на дапамогу сем’ям палітзняволеных!