У Берасці затрымалі Змітра Шурхая
У Берасці затрымалі абласнога каардынатара аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Змітра Шурхая. Аб гэтым ён паспеў паведаміць прэсавай службе БХД.
Яго затрымалі на аўтавакзале, куды ён прыйшоў забіраць перадачу з Менска. З вакзалу каардынатара БХД адвезлі ў Ленінскі РАУС, дзе ў забраных ім торбах знайшлі ўлёткі ды іншыя агітацыйныя матэрыялы за байкот “выбараў”.
Зараз у міліцыі вырашаюць, што рабіць са Змітром Шурхаем.