У Змітра Шурхая канфіскавалі 5 тыс. улётак за байкот

14 верасня 2012 10:24  |  Галоўныя навіны

У каардынатара аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” па Берасцейскай вобласці Змітра Шурхая, якога ўвечары затрымалі ў Берасці, міліцыя канфіскавала 5 тыс. улётак за байкот “выбараў”.


“Мне заявілі, што гэтыя ўлёткі будуць накіраваны на экспертызу, бо супрацоўнікі міліцыі ўгледзелі ў іх змесце заклік да звяржэння дзяржаўнай улады”, – сказаў каардынатар БХД.


А 22.10 Змітра Шурхая адпусцілі без складання пратаколу.

Болей навін