Слонімскія актывісты БХД заклікалі грамадзян не хадзіць на “выбары” (фота)
У чацвер, 13 верасня, прадстаўнікі Слонімскай філіі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі правялі акцыю “Байкот”.
У Слоніме каля гандлёвага цэнтру “Дружба-Слонім” у мікрараёне “Энка” сябры БХД раздавалі мінакам улёткі з заклікам не хадзіць на “выбары”.
Пра гэта прэсавай службе БХД паведміў мясцовы каардынатар БХД Іван Бедка, які таксама браў удзел у акцыі.