Актывісты БХД загітавалі БРСМацаў да байкоту “выбараў” (фота)
15 верасня ля Камароўскага рынку праходзіў чарговы пікет Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі за байкот “выбараў”, калі нечакана тамсама ж пачалі збірацца брсмаўцы ў куртках “Белай Русі”.
Таксама да рынку прыехалі дзяржаўныя тэлевізіёншчыкі ды прадстаўнікі ўладаў – Макей і Радзькоў. Мэтай дадзенага збору стала імітацыя пікету за “выбары” і фіксацыя яго для паказу па БТ.
Разам з тым актывісты БХД скарысталіся сітуацыяй ды раздалі ўдзельнікам правыбарчага пікету ўлёткі за байкот “выбараў”. Як прызналіся брсмаўцы, самі яны не збіраюцца ўдзельнічаць у “выбарах”, бо не бачаць у гэтым сэнсу. На пікет жа прыйшлі па загадзе. Свае курткі ад “Белай Русі” яны патлумачылі проста: што далі – тое і апранулі, паведаміла Вольга Кавалькова.
А 14-й гадзіне да Камароўскага рынку прыйшлі прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, разам з якімі актывісты БХД зладзілі сумесны пікет салідарнасці з палітвязнямі.