Актывісты МХД паказалі берасцейцам сутнасць “выбараў” (фота)
Берасцейскія актывісты моладзевага крыла Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі працягваюць праводзіць акцыі, прысвечаныя байкоту “выбараў”.
“Спачатку мы паказалі сутнасць “выбараў”, як яна ёсць. Мы заклікалі грамадзян не ўдзельнічаць у гэтым фарсе і не дэградаваць. Апроч таго, разам з намі заклікалі грамадзян да байкоту героі мультфільмаў і дематыватараў”, – адзначылі яны.
Нягледзячы на пачатак датэрміновага галасавання, актывісты МХД будуць і надалей працягваць заклікаць грамадзян да байкоту.