У Віцебску затрымалі назіральніка ад БХД Яўгена Гуцалава (фота)

18 верасня 2012 13:20  |  Палітыка

У Віцебску міліцыянты затрымалі актывіста аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Яўгена Гуцалава, які акрэдытаваны назіральнікам на 64-ым выбарчым участку.

 

Яго затрымалі адразу ж пасля пачатку перапынку на выбарчым участку і абвінавацілі ў правядзенні незаконнага пікету. Пасля яго звінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы, паведаміла віцебская абласная каардынатарка БХД Таццяна Севярынец.

 

Зараз Яўгена Гуцалава вязуць у Кастрычніцкі РАУС Віцебска.

 

Будучы назіральнікам Яўген паспеў паведаміць, што за адну гадзіну з 10:00 да 11:00 на ўчастку паспелі прагаласаваць адразу 10 дзяўчат з інтэрнату №2 Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэту. Паводле іх словаў, іх ніхто не прымушаў.

 

Фота Яўгена Гуцалава з выбарчага ўчастку

 

Болей навін